Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Поставы ночью Дворец Тызенгауза Набережная Храм Постав
Ночная набережная
Ночная набережная
Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Набережная
Храм Постав
Главная / Новости / Новости района
24 июля 2019

Вярнуліся з дыпломамі

Каля 70 прадстаўнікоў нашага раёна прынялі ўдзел у розных аглядах-конкурсах, якія праводзіліся ў рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». 

Пяць дзён працавалі ў «Горадзе майстроў» умельцы нашага Дома рамёстраў «Стары млын» на чале з дырэктарам Таццянай Петух, якая пастаянна знаходзіць новыя крэатыўныя ідэі, адказна рыхтуецца сама і патрабуе таго ж ад падначаленых. І на гэты раз яны прадставілі цікавую сувенірную прадукцыю, якая карысталася попытам у пакупнікоў. Вырабы з саломкі, керамікі, лялькі, зробленыя рукамі пастаўскіх народных майстроў, раз’ехаліся ў розныя куточкі Беларусі і за мяжу.

Асабліва радуе, што па выніках конкурсаў майстры атрымалі  шмат дыпломаў упраўлення культуры аблвыканкама і Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці. Найбольш узнагарод — у Таццяны Петух. На выставе-конкурсе «Саламяныя павукі — наш скарб» за найлепшы метадычны дапаможнік па даследаванні і рэканструкцыі традыцыйнага павука пэўнай мясцовасці Таццяна Мікалаеўна ўдастоена дыплома I ступені. Яна ж праводзіла майстар-класы па выцінанцы «Ажурныя мары» і па саломапляценні «Папараць-кветка» (у абедзвюх намінацыях атрымала дыпломы II ступені ўпраўлення культуры аблвыканкама). Метадыст-майстар Крысціна Брэская ўзнагароджана дыпломам III ступені ў намінацыі «Саламяная пластыка. Лялька» і прызнана майстрам абрэзкавага шыцця. Вольга Сафонава адзначана на конкурсе традыцыйнай свістулькі «Салавейка».

Рыхтаваліся да ўдзелу ў «Славянскім базары» многія работнікі культуры. Асабліва хочацца падзякаваць дырэктару Цэнтра культуры і народнай творчасці раёна Ксеніі Грэсьцы. Яна — натура творчая, добры аргані­затар, ініцыятар многіх праектаў. У харэаграфічным конкурсе прымалі ўдзел танцоры фальклорна-харэаграфічнага калектыву Гуцкага сацыяльна-культурнага цэнтра, у конкурсе прыпевачніц — дырэктар Парыжскага сельскага Дома культуры Галіна Іваноўская і ўдзельніца мастацкай самадзейнасці Валкоўскага сельскага клуба Тэрэза Літовец. З поспехам выступіў ансамбль народнай музыкі «Заранка» Варапаеўскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Валянціна Жагулы. 

Сваімі гульнёвымі забаўляльнымі праграмамі весялілі гледачоў удзельнікі тэатра лялек «Вытварашкі» раённага Дома культуры, дырэктар Юнькаўскага сельскага Дома культуры Алена Зубко і мастацкі кіраўнік Валерый Жук’ян.

Аператыўна вырашаліся ўсе арганізацыйныя і транспартныя пытанні. І ў гэтым заслуга гаспадарчай групы пад кіраўніцтвам Кацярыны Жук’ян.

Адзвінеў «Славянскі базар». А нашы майстры, музыканты думаюць над новымі праектамі і праграмамі.

Галіна Чаплінская, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Интернет-ресурсы