З Днём жанчын!
Усё самае пяшчотнае, добрае і цудоўнае ў нашым жыцці звязана з жанчынай. Вам, захавальніцам сямейнага ачага, цяпла і ўтульнасці, мы гаворым словы ўдзячнасці за прыгажосць душы, вернасць і клопат!
Сёння цяжка пераацаніць ролю жанчыны ў грамадстве. Паспяхова спалучаючы мацярынства з удзелам у прафесійнай і грамадскай сферах жыцця, сучасная жанчына актыўна ўдзельнічае ў сацыяльна-эканамічнай палітыцы, што рэалізуецца ў Беларусі.
Нізкі паклон у гэты святочны дзень жанчынам-ветэранам, якія сваёй шматгадовай працай заслужылі нашу бясконцую павагу і ўдзячнасць.
Дарагія пастаўчанкі! Прыміце словы шчырай падзякі за вашу працу, за ўменне насуперак нягодам радавацца жыццю, дарыць блізкім веру, надзею і любоў. Жадаем вам моцнага здароўя і дабрабыту. Няхай у кожным доме пануюць мір, дабрыня і ўзаемапавага. Са святам!
В. ГУТАРАЎ, старшыняраённагавыканаўчагакамітэта.
В. АРЭХАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.