Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Дворец Тызенгауза Ночная набережная Набережная Поставы ночью
Храм Постав
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Набережная
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
11 июня 2019

Вучыліся ідэолагі

24 мая яны сабраліся ў раённым выканаўчым камітэце, каб разам з намеснікам старшыні райвыканкама Юрыем Кісялёвым і начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галінай Чаплінскай адправіцца на аб'екты Пастаўшчыны.

На вучобу ідэалагічнага актыву раёна былі запрошаны намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце прадпрыемстваў і арганізацый, старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый, адказныя за арганізацыю ідэалагічнай работы ў сельскіх выканаўчых ка¬мітэтах, а таксама кіраўнікі грамадскіх аб'яднанняў. Вітаючы іх, Юрый Мікалаевіч адзначыў: такія семінары-вучобы з'яўляюцца планавымі, але праводзяцца яны не па строгім графіку, а з улі¬кам аператыўнай абстаноўкі ў раёне. Ад яе залежыць і форма правядзення мерапрыемства. У розны час гэта былі круглыя сталы, пасяджэнні, на якіх абмяркоўваліся надзённыя праблемы, што датычаць ідэалагічнай, выхаваўчай, прафілактычнай работы ў працоўных калектывах. Тэма не змянілася і зараз. Як і актуальнасць названай вышэй работы. Яна вельмі высокая, паколькі на Пастаўшчыне існуе праблема злоўжывання грама¬дзянамі спіртным, расце колькасць суіцыдаў. У пацвяр¬джэнне сваіх слоў Ю. М. Кісялёў прывёў некалькі прыкладаў з апошніх міліцэйскіх зводак.

— Па ўсіх пытаннях мы павінны працаваць комплексна і за¬дзей¬нічаць патэнцыял нашых профіль-ных устаноў, арганізацый, грамадскіх фарміраванняў, рэлігійных канфесій. Таму сёння выбралі выязную форму правя¬дзення семінара-вучобы, — заключыў намеснік кіраўніка раёна.

Найперш ідэолагі накіраваліся ў праваслаўны і каталіцкі прыходы. Там яны азнаёміліся з інфраструктурай, створанай для аказання садзейнічання людзям, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю, павышэння духоўнага і маральнага ўзроўню дзяцей і дарослых. Удзельнікі семінара пабывалі ў нядзельнай школе пры храме Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў Паставах, выкладчык якой Ірына Колесень расказала пра гісторыю яе адкрыцця і асаблівасці адукацыйнага працэсу. А пробашч пастаўскага касцёла Святога Антонія Падуанскага Вадзім Прасяной паказаў памяшканні, дзе летам працуе кругласутачны аздараўленчы лагер для дзяцей, а таксама адзіную ў раёне бясплатную сталовую для бедных. Штодзень яе наведваюць ад 15 да 20 чалавек.

Затым арганізаваная група адправілася ў Цэнтр псіхічнага зда¬роўя. Там гасцей чакала ўрач-нарколаг ЦРБ Жанна Папова. Яна расказала пра магчымасці адкрытай 4 гады назад установы, абсталяванне і методыкі лячэння ад алкагольнай і наркатычнай залежнасцей. Для прысутных была праведзена невялікая экскурсія па цэнтры, паказаны ўмовы знаходжання ў ім пацыентаў. Наступным аб'ектам стаў АДРАЦ "Ветразь", дзе ўкараняецца шмат новых напрамкаў у рэабілітацыі дзяцей і дарослых. Базу абласнога дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра паказаў дырэктар Сяргей Петухоў. Апошнім адрасам наведвання стала аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў ТЦСАН, а дакладней — створаны ў ім "крызісны пакой" для асоб, якія знаходзяцца ў крызісным стане і маюць патрэбу ў псіхалагічнай падтрымцы і даху над галавой. Хто і на які час можа скарыстацца паслугамі гэтага пакою, расказала кіраўнік тэрытарыяльнага цэнтра Дзіяна Пякарская.

У цэлым вучоба была карыснай і пазнавальнай для ідэолагаў раёна. Яны ўбачылі, на што могуць абаперціся ў выхаваўчай рабоце ў сваіх калектывах, якія рэзервы імі пакуль не выкарыстоўваюцца. Разам з тым Ю. М. Кісялёў акцэнтаваў увагу прысутных на значэнні нагляднай інфармацыі на адпаведных стэндах у арганізацыях і ўстановах. Па яго словах, нагляднасць працуе належным чынам толькі тады, калі эстэтычна аформлена, змястоўная, рэгулярна абнаўляецца. У адваротным выпадку можа быць супрацьлеглы эфект.

Тэкст і фота Алены Шапавалавай, газета "Пастаўскі край"

Интернет-ресурсы