Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Набережная Поставы ночью Ночная набережная Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Храм Постав
Набережная
Поставы ночью
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Главная / Новости / Новости района
21 ноября 2018

Хвала і пашана за працу і хлеб

Урачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да галоўнага свята хлебаробаў, прайшло ў мінулую пятніцу ў раённым Доме культуры.

Дзесьці за гадзіну да пачатку сталі збірацца галоўныя яго героі. У гэты дзень яны змянілі спец- вопратку на элегантныя касцюмы і модныя сукенкі, твары свяціліся ўсмешкамі. З радасцю віталі адно аднаго, цікавіліся вырабамі народных майстроў, карцінамі навучэнцаў дзіцячай школы мастацтваў імя А. Ромера. А ўдзельнікі народнага клуба "Традыцыя" шчыра запрашалі да стала, частавалі далікатэсамі, прыгатаванымі па даўнейшых рэцэптах, весялілі гасцей.

Маляўнічым атрымалася адкрыццё свята — харэаграфічныя кампазіцыі "Жніво" і "Ручнікі" падрыхтавалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці раённага Дома культуры, а салістка Ганна Антух выканала песню "Куточак Беларусі" (на здымку). Дзяўчаты ў народных строях урачыста вынеслі на сцэну каравай і ўручылі кіраўніку раёна Сяргею Чэпіку.

Чытаць далей

Интернет-ресурсы