Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45, 8 (02155) 4-12-45 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: postavisp@vitebsk.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Поставы ночью Набережная Храм Постав Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Ночная набережная
Поставы ночью
Набережная
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Главная / Новости / Новости района
11 июля 2018

Хваляванне, радасць, гонар адчуў начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Аляксандр Гарус, прымаючы дзяржаўную ўзнагароду з рук Прэзідэнта Беларусі

Памятная падзея адбылася 5 ліпеня. Па традыцыі падчас святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у сталіцы ўшаноўвалі выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў.

— Мне таксама пашчасціла быць запрошаным на ўрачыстасць у Палац Незалежнасці і атрымаць з рук кіраўніка дзяржавы Падзяку Прэзідэнта, — не хавае радасці Аляксандр Мікалаевіч. — Уражанні незабыўныя. У захапленні ад самога палаца, у якім пабываў упершыню. Да глыбіні душы ўзрушыла ўрачыстая цырымонія ўручэння пагонаў і ўзнагарод.

Аляксандр Гарус 15 чэрвеня закончыў магістратуру пры Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і адзіны з 44 аднакурснікаў удастоены Падзякі Прэзідэнта. У органах Міністэрства ўнутраных спраў палкоўнік Аляксандр Гарус служыць 24-ы год. Гэта яго трэцяя дзяржаўная ўзнагарода. Некалькімі гадамі раней адзначаны медалём «За бездакорную службу» ІІІ і ІІ ступеняў.

Фаіна Касаткіна, газета “Пастаўскі край”
Фото Николая Петрова, БЕЛТА