Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Дворец Тызенгауза Ночная набережная Храм Постав Набережная
Поставы ночью
Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Храм Постав
Набережная
Главная / Новости / Новости района
2 апреля 2019

З місіяй дабра

У мінулыя выхадныя наш раён наведала дэлегацыя Чырвонага Крыжа з горада Зіке (Германія). Гасцей з замежжа сустракалі намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кісялёў, старшыня раённай арганізацыі таварыства Чырвонага Крыжа Таццяна Шахава.

— Гэта другая іх рабочая паездка на Пастаўшчыну, — расказвала Таццяна Мікалаеўна. — Пасля першага візіту ў Пастаўскую цэнтральную раённую бальніцу былі дастаўлены каталкі, інва­лід­ныя каляскі, хадункі, ложкі з электрапрывадам. Яны размеркаваны ў рэанімацыйнае, хірургічнае і неўралагічнае ад­дзяленні і значна аблягчаюць догляд цяжкахворых і інвалідаў.
Госці з Германіі пажадалі ўбачыць, як пастаўленае абсталяванне выкарыстоўваецца на практыцы. З гэтай мэтай наведалі райбальніцу.

— Гуманітарную дапамогу мы атрымалі пры садзейнічанні старшыні Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Галіны Жаланавай, — расказаў галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Уладзімір Чакавы. — Галіна Пятроўна, як і я, з'яўляецца дэпутатам абласнога Савета, членам пастаяннай камісіі па пытаннях сацыяльнай сферы, сацыяльнай абароны і справах моладзі. Разам працуем на сесіях. Пасля таго як папрасіў дапамогі ў Чырвонага Крыжа, яна была аказана. Сэканомленыя фінансавыя сродкі зможам накіраваць на іншыя мэты.

Наступным пунктам наведвання дэлегацыі з Германіі стаў абласны дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр "Ветразь". Падчас экскурсіі па ім замежных гасцей пазнаёмілі з метадамі лячэння дзяцей і дарослых пры псіханеўралагічных захворваннях, парушэннях апорна-рухальнага апарату, кардыёрэўматалагічнай і пульманалагічнай паталогіях, паслугамі, якія тут аказваюць.

— Апошнім часам у цэнтры многае мадэрнізавана, створаны камфортныя ўмовы для пражывання, праходжання аздараўленчых працэдур, адпачынку, заняткаў спортам, — гаварыў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кісялёў. — Тым не менш "Ветразю" таксама патрэбны дадатковыя інвестыцыі.

У свой час у Навасёлках была пабудавана невялікая бальніца. Цяпер тут працуе амбулаторыя ўрача агульнай практыкі. Госці з Германіі пабывалі ў аграгарадку, дзе іх сустрэў дырэктар ААТ "Навасёлкі-Лучай" Юрый Шымчык, наведалі і амбулаторыю.

— Партнёры з Германіі ў чарговы раз упэўніліся ў тым, што і ў аддаленым райцэнтры, і ў сельскіх населеных пунктах Беларусі людзям на высокім узроўні аказваецца неабходная медыцынская дапамога, — гаварыла Таццяна Шахава. — Плануе пашырыць спектр паслуг насельніцтву і Навасёлкаўская амбулаторыя. Дапамога Нямецкага Чырвонага Крыжа ў плане яе аснашчэння будзе вельмі дарэчы.

Тэкст і фота Анны Анішкевіч

Интернет-ресурсы