Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Храм Постав Поставы ночью Ночная набережная Набережная
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Поставы ночью
Ночная набережная
Набережная
Главная / Новости / Новости района
4 декабря 2017

Золата і серабро “Пецярфуда”

Золата і серабро “Пецярфуда”прывезлі свайму прадпрыемству з выставы, якая з 15 па 17 лістапада праходзіла ў Санкт-Пецярбургу, прадстаўнікі Пастаўскага малочнага завода: начальнік аддзела збыту і забеспячэння Алена Антановіч, спецыяліст па знешнеэканамічнай дзейнасці Аляксандр Данілевіч і спецыяліст па маркетынгу Наталля Гушча.

“Пецярфуд” з’яўляецца галоўнай падзеяй харчовага бізнесу Паўночнага Захаду Расійскай Федэрацыі. Штогод выстава збірае больш за 1000 топ-менеджараў, закупшчыкаў, аптавікоў і спецыялістаў розных галін харчовага рынку і гарантуе экспанентам рэальныя дамоўленасці аб пастаўцы прадукцыі ў 50 галоўных сетак Паўночна-Заходняй федэральнай акругі.

Пастаўчане, як і іншыя ўдзельнікі выставы, прадставілі на ёй спецыяльны стэнд і арганізавалі дэгустацыю-прэзентацыю сыроў усіх відаў, якія вырабляюцца на прадпрыемстве. Прадукцыя атрымала высокую ацэнку ў конкурсе “Наша марка”. Сыр “Пармезан Гранд” з масавай доляй тлушчу 45 працэнтаў удастоены залатога медаля, а “Галандскі прэміум” з такой жа масавай доляй тлушчу — сярэбранага. Акрамя таго, пастаўчанам уручаны дыплом за ўдзел у выставе і ў інтэграванай праграме навучальных семінараў пад эгідай Камітэта па развіцці прадпрымальніцтва і спажывецкага рынку Санкт-Пецярбурга.

— Практычна ўсе сеткі зацікавіліся нашай прадукцыяй, — расказвала начальнік аддзела збыту і забеспячэння малаказавода Алена Антановіч. — У цяперашні час асноўны партнёр нашага прадпрыемства ў Расіі — закрытае акцыянернае таварыства “Тандэр”, прадастаўленае сеткай магазінаў “Магніт”, якая ахоплівае тэрыторыю Смаленскай, Архангельскай, Мурманскай абласцей, а таксама Урала, Сібіры і паўднёвых рэгіёнаў. Зараз плануем павялічыць аб’ёмы продажу на расійскі рынак — у Санкт-Пецярбург і Паўночна-Заходнюю федэральную акругу, а ў перспектыве будуць дагаворы дыстрыб’юзацыі на ўсю Расійскую Федэрацыю.

Фаіна КАСАТКІНА. Газета “Пастаўскі край”

Интернет-ресурсы