Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
19 чэрвеня 2020

19 чэрвеня на тэрыторыі Віцебскай вобласці пройдзе акцыя «Вулічны рух - тэорыя, практыка, адказнасць»

Мерапрыемства накіравана на прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей-веласіпедыстаў.

У канцы мая ў раёне дома нумар пяць на вуліцы Баграмяна горада Віцебска пры выездзе з дваровай тэрыторыі 27-гадовы кіроўца аўтамабіля «Honda» здзейсніў наезд на 13-гадовую веласіпедыстку. Дзяўчынку даставілі ў бальніцу.

У перыяд правядзення акцыі Дзяржаўтаінспекцыя будзе надаваць асаблівую ўвагу правільнасцi перасячэння дарогі веласіпедыстамі. Таксама будуць прыняты меры па недапушчэнні з'яўлення менавіта гэтай катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху на праезнай частцы ў тых месцах, дзе гэта забаронена.

Паважаныя дарослыя!

Рэгулярна нагадвайце сваім дзецям аб правілах бяспекі на дарозе. Асабліва пра тое, што іх важна не толькі ведаць, але і выконваць.

Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ АУС райвыканкама