Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
18 сакавіка 2020

Міністэрства аховы здароўя апублікаваў відэа аб прафілактыцы інфікавання каронавірусам

Медыкі ў відэа распавядаюць пра тое, як засцерагчы сябе і сваіх блізкіх. Пералічваюцца шэсць пунктаў, якія павінен ведаць кожны.

Вірус распаўсюджваецца праз прамы кантакт. Гэта значыць трэба знаходзіцца як мінімум у метры ад чалавека, у якога ёсць сімптомы, каб знізіць рызыку заражэння. Сімптомы могуць ўключаць ліхаманку, кашаль і дыхавіцу. У больш цяжкіх выпадках інфекцыя можа выклікаць пнеўманію. Да найбольшай небяспекі схільныя пажылыя людзі.

Неабходна часцей мыць рукі з мылам і вадой не менш за 20 секунд або апрацоўваць іх спіртазмяшчальнымі сродкамі. Пры кашлi або чханні трэба прыкрываць нос і рот локцем або папяровай сурвэткай.

Калі адсутнічаюць сімптомы хваробы, то няма неабходнасці насіць маску. Яе рэкамендуецца апранаць людзям, якія кашляюць ці чхаюць - каб абараніць навакольных.

У відэа гаворыцца, што на дадзены момант няма дастатковых дадзеных аб тым, цi перадаецца вірус ад цяжарнай маці дзіцяці. Таксама на сёння няма пэўных лекаў ад інфекцыі і для яе прафілактыкі.

У відэа раяць сачыць за навінамі Міністэрства аховы здароўя, ЮНІСЕФ і Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Асновы прафілактыкі COVID-19