Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
15 ліпеня 2019

У Азёрках сярод сосен гонкіх

Прайшоў 5–6 ліпеня турыстычны злёт работнікаў АПК Віцебскай вобласці

Удзел у спаборніцтвах прынялі 19 каманд, 9 з якіх прадстаўлялі перапрацоўчую прамысловасць Прыдзвінскага краю, 10 — зборныя каманды раёнаў. Вітаючы ўдзельнікаў злёту, старшыня Віцебскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Віктар Гутараў, старшыня Пастаўскага райвыканкама Сяргей Чэпік і начальнік упраўлення спорту і турызму аблвыканкама Васілій Захарэвіч адзначылі, што даждж­лівае надвор'е, якое спадарожнічала адкрыццю мерапрыемства, не з'яўляецца перашкодай, а толькі выпрабоўвае сапраўдных турыстаў на трываласць. Пажадалі высокіх рэзультатаў і каб, нягледзячы ні на што, перамаглі сяброўства і выдатны настрой.

Дух спаборніцтва і азарт панавалі на ўсіх без выключэння спартыўных пляцоўках. Зладжаная камандная гульня дазволіла прадстаўнікам Пастаўшчыны перамагчы ў футболе сярод зборных каманд раёнаў вобласці. Такую ж перамогу святкавала ў сваёй падгрупе (перапрацоўчая прамысловасць) каманда мясакамбіната (Віцебск). Найлепшыя ў валейболе — Талачынскі раён і Віцебскі лікёра-гарэлачны завод. Каманда Віцебскага раёна найбольшую колькасць разоў узняла 24-кі­лаграмовую гіру. У дартсе і мастацкай самадзейнасці не было роўных камандзе Полацкага малочнага камбіната. А вось першае месца ў абуладкаванні турысцкага бівака яна падзяліла з Віцебскім мясакамбінатам. Хутчэй за іншых паласу перашкод пераадолелі прадстаўнікі Аршанскага раёна, яны ж былі першымі ў перацягванні каната. Падчас апошняга спаборніцтва напружанне зашкальвала. Сапернікі настолькі супрацьстаялі адзін аднаму, што літаральна "ўзаралі" нагамі пешаходную дарожку да сцэны і ў зямлю смела можна было кідаць насенне.

На працягу двух дзён амаль з кожнага палатачнага гарадка лілася музыка, даносіўся пах страў, прыгатаваных на вогнішчы, прывабліваў знешні выгляд стаянак. Асабіста мяне ўразіў "агрэгат" Полацкага камбіната хлеба­прадуктаў. "Масарайка" (так прадставілі яго мне члены каманды) мела выгляд аўтамабіля з наклеенымі на лабавое шкло партрэтамі галоўных герояў камедыі "Самагоншчыкі" і была "нашпігавана" розным начыннем: тут меліся газ, вяндлярня, шашлычніца, барбекю, ракавіна для мыцця посуду і іншае.

Праводзячы цырымонію ўзнагароджання пераможцаў, Віктар Гутараў паабяцаў у наступным годзе павялічыць колькасць турзлётных дзён з двух да трох, калі таго пажадаюць яго ўдзельнікі. Прывёў у прыклад кіраўніка прадпрыемства прыватнай формы ўласнасці "Экамол" Аляксандра Бабкова (Аршанскі раён), які разам са сваім калектывам удзельнічае ва ўсіх спаборніцтвах, прывіваючы яму любоў да спорту. Таксама Віктар Сяргеевіч падзякаваў судзейскай калегіі на чале з генеральным дырэктарам ДА "Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна" Станіславам Чымбургам за аб'ектыўную ацэнку спартыўных стартаў, уручыў падарункі прафсаюзным лідарам, якія нядаўна адзначылі дні нараджэння. Сярод іх аказаўся і старшыня Пастаўскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксей Філімонаў.

Па выніках турзлёту трэцяе месца заняла каманда Лепельскага малочнакансервавага камбіната, другое — Аршанскага раёна, першае — Полацкага малочнага камбіната. Выходзячы па дыпломы, яе прадстаўнікі скандзіравалі: "Полацкі малочны камбінат заўсёды перамозе рады!" Узняўшы над галавой галоўны трафей спаборніцтваў — бліскучы кубак, — яны зрабілі круг пашаны, вітаючы пераможаных сапернікаў, арганізатараў і суддзяў.

У залежнасці ад занятых месцаў пераможцы і прызёры тур­злёту ўзнагароджаны кубкамі, дыпломамі і каштоўнымі падарункамі, набытымі за кошт арганізатара — Віцебскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК.

Тэкст і фота Веранікі Філановіч, газета "Пастаўскі край"