Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
20 сакавіка 2020

Ваша прызванне – служыць людзям

Паважаныя работнікі бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам! Ваша дзейнасць вельмі важная ў сацыяльнай сферы, паслугі — заўсёды запатрабаваныя, робяць больш лёгкім і камфортным наш быт, эканомяць час. Вы забяспечваеце цяпло і камфорт у дамах, школах, бальніцах, чысціню і парадак на вуліцах, ствараеце прыгажосць. Своечасовыя і якасныя паслугі насельніцтву, уважлівыя адносіны да чалавека, яго праблем, сярод якіх няма дробязных, — вашы першарадныя задачы. І ад іх вырашэння залежыць настрой людзей, іх упэўненасць у заўтрашнім дні.

Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, поспехаў у працы, рэалізацыі ўсіх намечаных планаў і задум.

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў