Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Поставский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
22 августа 2019

Новы рэкорд Аляксандра Валодзічава

Ён пакуль адзіны ў раёне, хто перавёз 2000 тон збожжа

Два тыдні таму кіраўніцтва раёна віншавала механізатара ААТ «Хацілы-агра» Аляксандра Валодзічава з тым, што ён першым у раёне перавёз тысячу тон збожжа. Тады ён запэўніў, што гэта не мяжа. І праз два тыдні новы рэкорд —
2000 тон.

— Раней я пастаянна працаваў на амкадоры, грузіў кармы, — расказваў Аляксандр. — Сёлета прапанавалі паспрабаваць свае сілы на перавозцы збожжа. Прычэп у мяне вялікі — 20 тон за адзін раз забіраю. Калі ўборка ішла шпарка і з поля да склада было недалёка, перавозіў па 200 тон за дзень. Стараюся. Жаданне рупіцца ёсць. Стымулюе зарплата. Цяпер жніво ідзе складана: загружанаму цяжка выехаць з поля, тэхніка буксуе. Нязжатымі засталіся палі ў белькаўскай зоне, шмат часу будзе траціцца на дарогу. Але ратаваць ураджай трэба.

Тэкст і фота Анны Анішкевіч, газета “Пастаўскі край”

Механізатар-двухтысячнік Аляксандр Валодзічаў