Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Поставский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
7 августа 2019

Тысячны рубеж – не мяжа

запэўніў вадзіцель ААТ «Хацілы-агра» Аляксандр Валодзічаў, які адным з першых у раёне перавёз тысячу тон збожжа.

Умінулую пятніцу ехала да вадзіцеля-тысячніка адкрытага акцыянернага таварыства «Хацілы-агра». Імжыў дождж — надвор’е не для жніва, а мы накіроўваліся ў поле. Думала: чым жа ён заняты? Каля За­дзеўя працавалі трактары з плугамі. На адным з іх — наш герой.

Кіраўнік раёна Сяргей Чэпік, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксей Філімонаў, дырэктар ААТ «Хацілы-агра» Вячаслаў Крыштафовіч і старшыня прафкама гаспадаркі Наталля Пабядзінская павіншавалі Аляксандра Валодзічава з працоўным поспехам, падзякавалі  за старанне, пажадалі новых дасягненняў, уручылі падзячныя пісьмы, падарункі, прэміі.

— Калі дазволіць надвор’е, то тысячны рубеж для мяне — не мяжа, — гаварыў Аляксандр. — Вазіць ёсць што: хацілаўскія землі радуюць высокім ураджаем. Пра рэкорды не задумваюся, проста добрасумленна працую, даражу кожнай хвілінай. Машына не падводзіць. Працуецца з задавальненнем. Толькі дажджы, на жаль, стрымліваюць тэмпы ўборкі. А ў сельскай гаспадарцы нават непагодлівы дзень нельга марнаваць. Вось і падчапіў плугі і вяду ворыва. Праз пэўны час тут лягуць у глебу зярняткі пад ура­джай 2020 года. Радуюся поспехам сваіх калег, вадзіцеляў, а таксама камбайнераў. Усе працуюць сумленна.

Мінулыя выхадныя выдаліся спрыяльнымі для жніва. На 5 жніўня на рахунку Аляксандра было 1549 тон збожжа. 1216 тон ужо перавёз малады вадзіцель гэтай гаспадаркі Вадзім Вайцяховіч.
Тэкст і фота Анны Анішкевіч, газета “Пастаўскі край”