Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Поставский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
22 августа 2019

Выкананы дзяржзаказ

Наш раён першым у вобласці выканаў заказ па продажы збожжа дзяржаве. На Полацкі камбінат хлебапрадуктаў адпраўлена 6690 тон, як і прадугледжвалася планам.

— Першая запаведзь хлебароба — забяспечыць дзяржаву збажыной, — гаварыла галоўны спецыяліст упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Таццяна Андрэева, — і тым самым істотна паспрыяць забеспячэнню яе харчовай бяспекі. Вяскоўцы Пастаўшчыны, актыўна ведучы ўборачную кампанію, традыцыйна ў першую чаргу намалоты новага ўраджаю адпраўляюць на хлебапрыёмны пункт. Сёлета асабліва важкі ўклад у выкананне плана ўнеслі хлебаробы ААТ «Кураполле-агра» (1172 тоны), «Навасёлкі-Лучай» (1004), «Камайскі-агра» (986), сельгаспрадпрыемства «Ляхаўшчына-агра» (655). Яны не толькі план выканалі, але і перавыканалі.

 Анна Анішкевіч, газета “Пастаўскі край”