Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Поставский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
7 августа 2019

Зарад пазітыву і бадзёрасці

Яго атрымалі на турыстычна-спартыўным комплексе «Азёркі» ўдзельнікі IV міжнароднага турыстычнага злёту пажылых грамадзян тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Віцебскай, Мінскай, Гродзенскай абласцей, а таксама Літвы і Латвіі.

Памятаю, як усё пачыналася, — гаварыў, вітаючы прысутных, старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто. — Першы турыстычны злёт ладзілі на Лынтупшчыне, на Блакітных азёрах. Тады сабраліся прадстаўнікі нашага і  Докшыцкага раёнаў,  Літвы. З кожным годам жадаючых прыехаць да нас становіцца ўсё больш. Значыць, мерапрыемства запатрабаванае. Праводзіцца яно з мэтай папулярызацыі турызму, прапаганды здаровага ладу жыцця, а таксама для ўмацавання сяброўскіх сувязей.

Сёлета сабралася 10 каманд. Гэта прадстаўнікі Оршы, Глыбокага, Браслава, Наваполацка, Докшыц, Астраўца, Мядзела, Вілян (Латвія), Швянчоніса (Літва).  За каманду нашага раёна выступалі Алена Мудрая, Галіна Кутуць, Таццяна Кустра, Пётр Блашко, Людміла Ахрановіч і Наталля Абрамовіч. Пётр Курто ўручыў капітанам каманд прывітальныя пісьмы ад старшыні райвыканкама, пажадаў бадзёрасці, поспехаў.

— Рада, што пастаўчане «раскруцілі» турыстычны злёт да такіх маштабаў, — гаварыла начальнік упраўлення сацыяльнай падтрымкі насельніцтва і стацыянарных устаноў камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Вера Астапенка. — Бачачы вашы жыццярадасныя твары, шчырыя ўсмешкі, пазітыўны настрой, пераканана: сабраліся мы тут недарэмна.

Цікавая і насычаная праграма турзлёту яшчэ больш распаліла ў яго ўдзельнікаў полымя энтузіязму. Турысты залатога ўзросту пераадольвалі перашкоды вяровачнага гарадка, бралі вышыню скаладрома, правяралі сябе на трапнасць у ціры, аказвалі першую дапамогу ўмоўна пацярпеламу, перавозілі яго на катамаранах, гулялі ў лазертаг, спявалі патрыятычныя песні, выконвалі гумарыстычныя заданні, якія ім падрыхтавалі  Баба Яга, Цыганкі, Гаспадыня лазні, дэманстравалі артыстычныя здольнасці падчас агляду мастацкай самадзейнасці, а танцавальныя — на дыскатэцы.

Тэкст і фота Анны Анішкевіч, газета “Пастаўскі край”